Прогноз погоды
Вс, 18 мая 2025

Гаспадарка ўласная – клопат дзяржаўны: з сялянскіх падворкаў

23/12/2010 Сельское хозяйство

За адзінаццаць месяцаў бягучага года з сялянскіх падворкаў было закуплена 7722,1 тоны лішкаў малака, што складае па 2124 кілаграмы ў разліку ад кожнай каровы. Трэба адзначыць, што сёлета колькасць кароў ва ўласных гаспадарках вяскоўцаў зменшылася на 430 галоў, і цяпер іх у раёне 3636. Праўда, у ААТ “Днепра-Бугскае” колькасць кароў захавалася ранейшай, а ў ДСУ “Кобрынская сортавыпрабавальная станцыя” і Павіццеўскім сельсавеце пагалоўе нават павялічылася.

Добра арганізаваны закуп лішкаў малака ад насельніцтва ў Тэвельскім сельсавеце. Напрыклад, у ААТ “Стрыгава” з пачатку года закупілі ў разліку ад кожнай каровы 2717 кілаграмаў малака, што на 224 больш, чым за адпаведны перыяд летась, хоць пагалоўе кароў у цэлым па сельсавеце зменшылася на 38 галоў. На належным узроўні вядзецца работа ў ААТ “Агра-Кобрынскае”, “Кісялёўцы”, СВК “Верхалескі”, “Узыходзячая зара”. Сярод малаказборшчыкаў выдатных вынікаў дабіваецца Тамара Бачкова з Астроміцкага сельсавета. Лепшымі малаказдатчыкамі з’яўляюцца Ганна Карпік з Батчынскага сельсавета і Аляксандр Мальцаў з вёскі Навасёлкі Астроміцкага сельсавета. З пачатку года ён рэалізаваў дзяржаве з уласнага падворка больш як 25 тон малака.

Аднак трэба заўважыць, што яшчэ не ўсюды закуп арганізаваны належным чынам. У прыватнасці, у Павіццеўскім сельсавеце хоць колькасць кароў і не зменшылася, але з пачатку года тут закуплена ў разліку ад кожнай каровы ўсяго 1609 кілаграмаў, што на 193 менш, чым было летась за адпаведны перыяд. На 148 тон менш закупілі сёлета лішкаў малака ад насельніцтва і работнікі КУП “Бытсельгаспаслугі”.

Цяпер сельгаспрадпрыемствы раёна аказваюць дапамогу тым вяскоўцам, якія займаюцца хатняй гаспадаркай, трымаюць карову. Іх забяспечваюць сенам, саломай, за невялікую цану прадаюць збожжа. Добра наладжана і ветэрынарнае абслугоўванне статка ў сялянскіх падворках. Дзяржаўны клопат вяскоўцаў дае добры плён.

Аляксей САЦУК.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу