Прогноз погоды
Вс, 18 мая 2025

«Агро-Кобринское»: всё получилось

08/09/2014 Сельское хозяйство

Сёлета ААТ “Агра-Кобрынскае” стала першым у вобласці па ўраджайнасці збожжавых каласавых культур, якая дасягнула 75,2 цэнтнера з гектара. За сакрэтамі фенаменальнага ўраджаю мы і накіраваліся ў гаспадарку.Чалавек дзесяць завіхаліся ля вялізнай цуда-тэхнікі. Сярод іх мы сустрэлі і дырэктара Сяргея Селівестрава.- Гэта бульбасартавальны пункт, - тлумачыць Сяргей Дзмітрыевіч. - Сёння мы яго ўпершыню запускаем. Спадзяемся, што мінскае ноу-хау заменіць нашу прымітыўную сартавальную машыну 1974 года.Як нам расказаў Сяргей Дзмітрыевіч, за яго дваццацігадовую працу сямідзесяціцэнтнерную мяжу гаспадарка пераадольвае ўжо другі раз. Але сёлетні паказчык самы высокі.- У чым жа сакрэт такога поспеху? - цікаўлюся.- У першую чаргу, высокія паказчыкі звязаны са стаўленнем да справы людзей, якія тут працуюць, а гэта амаль 190 чалавек, - тлумачыць дырэктар. - Вялікая заслуга і нашага галоўнага агранома Івана Гусака, ён задае праграмму да дзеяння. Непасрэднымі выканаўцамі з’яўляюцца механізатары, сярод лепшых можна назваць Леаніда Жолаха, Міхаіла Зайца, Алега Альховіка, Аляксандра Марчука. Увогуле ў нас добры калектыў.Паехаць з гаспадаркі і не пагаварыць з галоўным аграномам мы не маглі.

- Іван Іванавіч, з якімі цяжкасцямі давялося сутыкнуцца?- Праблемы, безумоўна, былі. Вясна выдалася складаная - халодная, зацяжная. Калі развіццю збожжавых культур такое надвор’е спрыяла, то агародніне - наадварот. Назіраўся таксама і рэзкі перапад тэмпературы. Мы хваляваліся, але, дзякуй богу, усё атрымалася.Іван Гусак упэўнены: яму пашанцавала з кіраўніком. Па адукацыі Сяргей Селівестраў таксама аграном, таму адзін аднаго яны разумеюць з паўслова. Сяргей Дзмітрыевіч падтрымлівае ўсе прапановы агранома, заўсёды знаходзіць неабходныя грашовыя сродкі на патрэбы раслінаводства.Трэба адзначыць, што ў “Агра-Кобрынскім” паспяхова вырошчваюць і агародніну. На палях тут растуць бульба (перавагу аддаюць “скарбу”), капуста (галандская), морква, шапоцяць бацвіннем цукровыя буракі. Агародніна гаспадаркі запатрабавана не толькі ў Кобрыне і раёне, але і ў Жабінцы, Камянцы, Бярозе.На годным узроўні і жывёлагадоўля. У гаспадарцы 2450 галоў жывёлы. Ад каровы тут надойваюць па 21,3 літра малака ў суткі.На развітанне я запыталася ў Сяргея Селівестрава, якія рубяжы гаспадарка будзе пакараць у наступным годзе, на што ён адказаў: “Для нас сёння актуальная формула - “70/70”, гэта значыць, сабраць семдзесят цэнтнераў збожжа з гектара і надаіць 7000 літраў на карову. Усе магчымасці для гэтага ёсць!”.Ірына ЛЕСІК.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу