В рамках инициативы «Кобрин спасает климат планеты» (проект международной технической помощи «Поддержка инициативы «Соглашение мэров» в Беларуси») проходит конкурс статей «Эко дружественный горожанин!». Инициатива реализуется при финансовой поддержке Европейского Союза".
ЭКА-ЗВЫЧКI
Сцвярджэнне, што «Бог даў жыцце кожнаму чалавеку, а старасць - выбранным», я б хацела дапоўнiць – пры руплiвасцi чалавека, жаданнi жыць доўга.
Мне вельмi пашанцавала. Пры маiм ўжо сталым узросце я маю магчымасць радавацца за сваiх бацькоў, якiм ўжо за 90 гадоў.
Амаль усе жыцце яны пражылi ў весцы, былi руплiвымi гаспадарамi даглядалi хатнюю жывелiну i птушку, спажывалi гароднiну, зелянiну, фрукты, ягады, якiя з разуменнем вырошчвалi (мой бацька па адукацыi вычоны-аграном-эканамiст), а значыць спажывалi экалагiчна чыстыя прадукты.
Бацька ведаў, калi i як уносiць арганiчныя ўгнаеннi, як сумясцiць раслiны i такiм чынам змагаўся са шкоднiкамi раслiн.
На нашым агародзе заўседы расло многа гарчыцы. Гарчыца, якая расце побач з таматамi цi бульбай, будзе захоўваць iх ад фiтафторы i паршы.
Водным дзесяцiлiтровым растворам гарчычнага парашку з дабаўленнем гаспадарчага мыла ён апрыскваў раслiны, якiя апанавала тля цi вусень, павуцiна, клешч цi цыбульная муха. Гэтыя лекi не шкодзiлi здароў’ю.
Цiкава, што раслiны гарчыцы бацька выкарыстоўваў як арганiчнае ўгнаенне, бо добра ведаў, што яна насыцiць глебу такiмi важнымi мiкраэлементамi, як сера, фосфар i азот.
Значная частка жыцця маiх мацi i бацькi прыпала на часы, калi не было яшчэ розных хiмiчных сродкаў для мыцця бялiзны, посуду. Таму на куханным стале заўседы стаяла гарчыца – сухi гарчычны парашок. Гэты натуральны сродак здольны здымаць налет ад тлушчу з талерак, лыжак нават у халоднай вадзе. У гэтым я ўпэўнiлася спаўна, калi пасля першага курса iнстытўта рызыкнула паехаць працаваць у студэнцкi будаўнiчы атрад у якасцi повара ( дзяўчат бралi толькi паварамi). Вядома, васямнаццацiгадовыя дзяўчыны, якiм трэба было накармiць 28 чалавек, сутыкнўлiся з самымi рознымi праблемамi, аб якiх не думалi, калi згаджалiся на такую працу. Адна з iх гэта мыцце посуду, у якiм рыхтавалi ежу i якiм карысталiся стройатрадаўцы падчас сняданку, абеду i вячеры.
У той час (а гэта быў 1972 год) мы нават не маглi марыць i ўвогуле не ведалi iншых сродкаў для мыцця посуду акрамя гарчыцы. Трэба сказаць, што наш посуд быў чысты, блiскучы i ….нiякiх кiшэчных захворванняў. Да сенняшнега дня ў мяне захоўваецца першая ўзнагарода за працу – ганаровая грамата, падпiсаная начальнiкам Астравецкага СМУ i сэкратаром партбюро СМУ.
Сення бацькi жывуць ў добраўпарадкаванай гарадской кватэры нашага горада i ў iх на стале, як i калiсьцi, красуецца банка з гарчыцай. Калi я прынесла сучасны сродак для мыцця посуду, мацi катэгарычна заявiла: «Забiрай назад, не трэба мне гэтыя лекi, у мяне есць гарчыца i сода». Мая 90-гадовая матуля не ведае хiмiчнага складу мыючых сродкаў, не ведае, што «хiмiя» змываецца з посуду вельмi складана, але iнтуiтыўна адчувае небяспеку i засцерагае сваю сям’ю. А яшчэ мацi выкарыстоўвала гарчычны парашок для мыцця бялiзны i кухонных ручнiкоў, забруджаных тлушчам.
Таксама памятаю, як у дзiцячым узросте я бегала па хаце ў шкарпэтках с насыпанным парашком гарчыцы, парыла ногi ў растворы гарчыцы, каб прастуда доўга не затрымлiвалася.
Многае з практыкi маiх бацькоў я выкарыстоўваю i ў сваiм жыццi. А яшчэ, калi я хачу пачаставаць сваiх гасцей смачным, сочным i духмяным мясам, я марыную яго ў гарчыцы. Пры гэтым заўседы памятаю, што гарчыцы многа не бывае.
Цiкава ведаць, што гарчыцу людзi выкарыстоўвалi яшчэ са старажытных часоў. Не меньш як 5000 гадоў назад яе выкарыстоўвалi як у кулiнарыi, так i ў медыцыне.
У сярэднiя вякi ў Германii нават быў заснаваны Ордэн Гарчычнага семя. Папа Iаан ХХII увеў пасаду гарчычнага чалавека. Гарчычны чалавек у хуткiм часе з’явiўся i пры двары Каралевы Вiкторыi.
Значыць, мае бацькi маюць рацыю, выкарыстоўваючы гэтую цудадзейную раслiну ў сваiм жыццi.
Лад жыцця, выкарыстанне экалагiчна чыстых i карысных прадуктаў харчавання, жыцце ў гармонii з прыродай i людзьмi – гэта рэцэпт даўгалецця.
Iрына Сiманава, г.Кобрын
Поделиться в соцсетях: